Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Героі Беларусі

Званне "Герой Беларусі"  - вышэйшая ступень адрознення і дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам, звязаныя з подзвігам, учыненым у імя свабоды, незалежнасці і працвітання Рэспублікі Беларусь.

Званне ўведзена Законам "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь" ад 13.04.1995. Званне прысвойваецца Прэзідэнтам толькі адзін раз. Узнагароджанне можа быць праведзена пасмяротна. Героямі Беларусі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне ці асобы без грамадзянства.

Асобам, удастоеным звання "Герой Беларусі", уручаецца знак асаблівага адрознення -  медаль Героя Беларусі . Медаль Героя Беларусі носіцца на левым баку грудзей над ордэнамі і медалямі.


Цяпер звання  "Герой Беларусі"  ўдастоены  14 грамадзян Рэспублікі Беларусь

1. Карват Уладзімір Мікалаевіч , начальнік паветрана-агнявой падрыхтоўкі 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл, падпалкоўнік.  Указ № 484 ад 21 лістапада 1996 года.

2. Марыеў Павел Лук'яновіч , генеральны дырэктар вытворчага аб'яднання БелАЗ.  Указ № 360 ад 29 чэрвеня 2001 г.

3. Дубко Аляксандр Іосіфавіч , старшыня Гродзенскага аблвыканкама.  Указ № 361 ад 30 чэрвеня 2001 г.

4. Карчміт Міхаіл Аляксандравіч , старшыня праўлення калектыўнага прадпрыемства – агракамбіната “Сноў” Нясвіжскага раёна.  Указ № 362 ад 30 чэрвеня 2001 г.

5. Крамко Віталь Ільіч , старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства "Кастрычнік" Гродзенскага раёна.  Указ № 362 ад 30 чэрвеня 2001 г.

6. Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч , генеральны дырэктар Навукова-інжынернага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Белаўтатрактарабудаванне" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.  Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006 года.

7. Пракаповіч Пётр Пятровіч , Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.  Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006 года.

8. Равяка Васіль Апанасавіч , старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Прагрэс – Верцялішкі».  Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006 года.

9. Савіцкі Міхаіл Андрэевіч , кіраўнік дзяржаўнай установы культуры "Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры".  Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006 года.

10. Філарэт (Вахрамееў Кірыл Варфаламеевіч), Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх  усяе Беларусі.  Указ № 137 ад 1 сакавіка 2006 года.

11. Домрачава Дар'я Уладзіміраўна , спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.  Указ № 66 ад 17 лютага 2014 года.

12. Нічыпорчык Андрэй Уладзіміравіч , камандзір вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, маёр.  Указ № 457 ад 24 лістапада 2021 года. 

13. Куканенка Мікіта Барысавіч , лётчык вучэбна-баявога авіяцыйнага звяна вучэбна-баявой авіяцыйнай эскадрыллі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл, лейтэнант.  Указ № 457 ад 24 лістапада 2021 года.

14. Васілеўская Марына Вітальеўна , касманаўт Рэспублікі Беларусь.  Указ № 142 ад 9 красавіка 2024 года.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта