Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2021

Міжнародны дзень роднай мовы

21 ЛЮТАГА ВА ЎСІМ СВЕЦЕ АДЗНАЧАЕЦЦА МIЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

 Міжнародны дзень роднай мовыміжнародны дзень матчынай мовы — асаблівы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999). Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

У нашай краіне Дні роднай мовы пачалі ладзіцца з 2009 года, пасля занясення беларускай мовы Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры  ў міжнародны атлас моў у групу, дзе знаходзяцца мовы ў стане рызыкі знікнення.

З нагоды свята ў нашай установе прайшлі наступныя мерапрыемствы: Акцыя “Вітаемся па-беларуску”;

Выстава “Нашы юбіляры”;

Інфарм-дайджэст “Міжнародны дзень роднай мовы”;

Гульня “Цікавы перапынак”. Гексы (Х-ХІ класы);

Гульня “Моўная скарбонка”;

Гульня-віктарына “Знаўцы беларускай мовы і літаратуры”;

Конкурс “Моўны турнір” ;

Інтэлектуальная гульня “Разумнікі і разумніцы”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння І.Шамякіна;

Гульні-віктарыны “Знаўцы беларускай мовы і літаратуры” , “Паўтараем, на роднай мове размаўляем”;

Гульня ”Беларуская мова ў рэбусах”

Конкурс “Перакладчык -2021”;

Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў V, VІ, VІІІ класаў.

Вучні з ахвотай прымалi ўдзел у тэматычных гульнях i з задавальненнем размаўлялi на роднай мове.

Разделы сайта